12 траўня 2024, Нядзеля, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн другі раз назваў Пуціна «мясніком»

17
Байдэн другі раз назваў Пуціна «мясніком»

І заклікаў дапамагчы Украіне.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зноў назваў расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна “мясніком” і заклікаў амерыканскіх выбарцаў падтрымаць падвышэнне падаткаў для заможных грамадзян, каб дапамагчы Украіне супрацьстаяць Расеі, піша The Moscow Times.

“Уявіце, што мы маглі б зрабіць з гэтым. Мы маглі б істотна скараціць дэфіцыт федэральнага бюджэту. Мы маглі б паслядоўна зрабіць так шмат усяго. У тым ліку - нарэшце абараніць Украіну ад мясніка Пуціна”, - сказаў Байдэн падчас выступу ў Паўночнай Караліне, якая належыць да штатаў, якія вагаюцца.

Байдэн прапануе павялічыць падатак на прыбытак для заможных грамадзян з 8,2% да 25%. Паводле ягоных слоў, гэта дазволіла б прыцягнуць у бюджэт сотні мільярдаў даляраў у найбліжэйшыя 10 гадоў.

Да гэтага прэзідэнт ЗША называў Пуціна “мясніком” 26 сакавіка 2022 года - праз месяц пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Сёлета ў лютым амерыканскі лідар таксама абразліва выказаўся на адрас Пуціна. "У нас ёсць вар'яты сукіны дзеці, як гэты хлопец Пуцін і іншыя, і нам заўсёды даводзіцца перажываць наконт ядзернага канфлікту", — сказаў Байдэн.

Яшчэ да пачатку вайны ва Украіне Байдэн пагадзіўся са сцвярджэннем, што Пуцін з'яўляецца забойцам. Прэзідэнт РФ у адказ на гэта пажадаў амерыканскаму калегу здароўя і адзначыў, што ацэньваць іншых людзей - усё адно што глядзець у люстэрка. "Хто як абзываецца - той так і называецца", - сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках