12 траўня 2024, Нядзеля, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гомельшчыне за палітыку закрылі найбуйнейшы клуб дзюдо

2
На Гомельшчыне за палітыку закрылі найбуйнейшы клуб дзюдо
КАНСТАНЦІН ПАЛЕЙ

У 50 групах займалася больш за тысячу дзяцей.

На Гомельшчыне праз палітыку закрылі найбуйнейшы клуб дзюдо "Прайд". У 50 групах у Гомелі і Жлобіне займалася больш за тысячу дзяцей (у тым ліку з асаблівасцямі развіцця). Клуб заснаваў майстар спорту ў дзюдо Канстанцін Палей. У лютым Гомельскі гарвыканкам адмовіў “Прайду” ў дзяржаўнай акрэдытацыі, піша “Флагшток”.

Афіцыйна прычынай адмовы чыноўнікі назвалі незахаванне нейкіх крытэрыяў. Насамрэч магчымая прычына – у пратэстнай актыўнасці Палея. У 2020-м ён быў пад адміністрацыйным арыштам, падпісаў зварот спартоўцаў супраць насілля сілавікоў. Хутчэй за ўсё гэта і не дазволіла прайсці акрэдытацыю, якую ў Беларусі зрабілі абавязковай для ўсіх спартыўных клубаў.

Цяпер з дзецьмі будзе займацца паплечнік Канстанціна Палея Яўген Сёмачкін - з'явіўся клуб “Леон”. У ім будуць працаваць трэнеры з "Прайду".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках