Супрацоўнік консульства РФ працягнуў расеку па асфальце праз кветкі да мемарыяла Навальнаму
25- 3.03.2024, 12:32
- 23,904
Жанчына атрымала траўмы.
Супрацоўнік з консульства РФ у Гамбургу працягнуў расейку па асфальце праз кветкі на мемарыяле Аляксею Навальнаму.
Як распавяла выданню No Future расейка Наталля Фройдэнберг, якая жыве ў Гамбургу, яна прыйшла ўскласці кветкі ў памяць аб палітыцы насупраць будынка консульства РФ.
Пасля таго, як жанчына прымацавала партрэт Навальнага і запаліла свечку, з тэрыторыі консульства выйшаў мужчына ў працоўнай форме і з вялікім смеццевым пакетам. Ён пачаў прыбіраць кветкі і разбураць мемарыял.
«Я спытала, што ён робіць з кветкамі і сказала, што гэта ў памяць аб Навальным - чалавеку, які змагаўся за краіну і за свабоду. Я бяру пакет, а ён пачынае яго цягнуць. Ён паднімае руку з пакетам, за які я трымаюся, а потым рэзка апускае яго ўніз так, што я падаю і вельмі крычу ад болю. Ён працягнуў мяне па асфальце. Я нічога не магла зрабіць і адпусціла пакет», - распавяла яна.
Пасля гэтага супрацоўнік консульства выкінуў пакет з кветкамі ў кантэйнер для смецця.
«У мяне траўмы ад удару, удары калена, ранкі локця, рукі, кісцей. І, відавочна, галавой я стукнулася, бо мне дастаткова доўга галава балела», — распавядае Наталля.
Наталля звярнулася ў паліцыю і зафіксавала траўмы. У паліцыі ў яе прынялі заяву і зараз яна чакае рэакцыі.