26 снежня 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў зладзіў істэрыку праз перамовы афіцэраў Бундэсвэра

23
Мядзведзеў зладзіў істэрыку праз перамовы афіцэраў Бундэсвэра
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ

На яго думку, немцы ўжо рыхтуюцца да наўпроставага ваеннага сутыкнення з Расеяй.

Намеснік сакратара Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў аб тым, што Нямеччына нібыта рыхтуецца ваяваць з Расеяй.

Як адзначыў Мядзведзеў у сваім Telegram-канале, да такой высновы ён прыйшоў пасля аналізу «злітай» размовы нямецкіх афіцэраў, якія абмяркоўвалі магчымую атаку на Крымскі мост ракетамі Taurus.

Мядзведзеў заявіў, што палітычнае кіраўніцтва Нямеччыны пачне «адбельваць» сваю рэпутацыю, пераконваючы, што гэта былі толькі размовы вайскоўцаў, якіх «хлебам не кармі - дай пагуляць у вайну».

«Вось прыйдуць да Шольца і скажуць: «Гер канцлер, ва Украіне збілі ракету. Па яе тыпе і траекторыі - яна ляцела ў Берлін». Што адкажа Шольц, а? Зразумела, як божы дзень. Таму спробы прадставіць размову афіцэраў Бундэсвера як гульні ў ракеты і танкі - зламысная хлусня. Нямеччына рыхтуецца да вайны з Расеяй», - заявіў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках