«Гэта дэстабілізоўны чыннік для Лукашэнкі»
7- 3.03.2024, 18:47
- 29,678
Ці скінуць «вагнераўцы» дыктатара?
У варшаўскім «Усходнееўрапейскім доме» (Dom Wschodni) прайшла прэзентацыя кнігі «Беларусь у NATO».
У дыскусіі ўдзельнічалі лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, экс-міністр абароны Польшчы, былы віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Януш Анышкевіч і вядомы расейска-амерыканскі гісторык Юрый Фяльшцінскі. Мадэратаркай выступіла галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна.
Лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава спыталі, ці нясуць «вагнераўцы», якія знаходзяцца ў нашай краіне, пагрозу. Палітык мяркуе, што хвалявацца з гэтай нагоды варта Лукашэнку:
– Мяркую, што гэта небяспечная для Беларусі сітуацыя. Аднак нічога новага няма. «Вагнераўцы» працуюць інструктарамі і вучаць гэтых губазікаўцаў, «карпянкоўцаў», «кубракоўцаў». Аднак гэта небяспечны чыннік і для Лукашэнкі. Карпянкоў адкрыта кажа, што захапляецца «Вагнерам» і носіць шэўроны ПВК, гэта становіцца небяспечным для дыктатара.
І гэтая сітуацыя можа згуляць станоўчую ролю для Беларусі ў тым хаосе, які цяпер ёсць сярод сілавікоў. Увесь час гуляць кімсьці супраць кагосьці не атрымаецца.
Таму можна сказаць, што гэта дэстабілізоўны чыннік для Лукашэнкі.