Беларускія навукоўцы нацэліліся на змяненне прывычнага спосабу прыёму ежы
24- 3.03.2024, 21:44
- 9,608
Што прыдумалі?
Дырэктар НПЦ НАН харчавання Аляксей Меляшчэня a target="_blank" href=https://telegraf.news/life/nauka/vy-na-pyat-shest-chasov-zabudete-o-golode-v-nan-rasskazali-o-novoj-ede-dlya-belorusov/>заявіў, што бачыць будучыню ў харчаванні ў выглядзе паўфабрыкатаў. Паводле ягоных словаў, навукоўцы ў НАН РБ пастанавілі распрацаваць ежу ў цюбіках «для насельніцтва Беларусі».
Прадстаўнік НАН РБ заявіў, што там актыўна працуюць над ежай у выглядзе пасты ў цюбіку.
«Закінуў цюбік у кішэню – і не трэба затлумляцца з пошукам прыдатнай установы для перакусу. Змесціва цюбіка можа быць індывідуальным. Такая тэхналогія можа выкарыстоўвацца ў спартовых і фітнэс-цэнтрах, рэабілітацыйных і лекава-дыягнастычных установах».
Калі такое рэчыва будзе гатовае і паступіць у продаж, Аляксей Меляшчэня не ўдакладніў.