Лукашысты правялі аблаву ў Бярозе
5- 4.03.2024, 11:39
- 7,544
Затрыманы сама меней чатыры чалавекі.
У Бярозе за ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі чацвярых мужчын. «Пакаяннае» відэа з імі апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
На відэа мужчыны гавораць, што ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на вуліцы Леніна ў 2020 годзе.
Паводле якога артыкула абвінавачваюць затрыманых - невядома.
Мяркуючы з відэа сілавікоў, у Бярозе былі і іншыя затрыманні, пра якія яны раскажуць "у наступнай серыі".