МТЗ тэлефануе былым супрацоўнікам і патрабуе пашпартныя звесткі
25- 4.03.2024, 17:20
- 31,300
Навошта?
Работнікі МТЗ тэлефануюць сваім былым супрацоўнікам і просяць прадыктаваць нумар пашпарта. Пра гэта паведаміў адзін з чытачоў «Еўрарадыё», які прыняў такую просьбу за труку ашуканцаў.
Наш журналіст пад выглядам занепакоенага сына былога работніка патэлефанаваў на прадпрыемства і высветліў, што завод сапраўды тэлефануе сваім былым працоўным. Выявілася, гэтым займаецца прафзвяз ветэранаў МТЗ.
- Так, мы тэлефануем ветэранам, звестак якіх няма ў нашай базе. Нам трэба тэрмінова іх унесці ў кампутар. Просім альбо праз тэлефон паведаміць, альбо прыйсці да нас. Да канца наступнага тыдня абавязкова ўсіх трэба ўнесці. Мы ніякія не ашуканцы.
Супрацоўніца прафзвяза паведаміла, што кіраўніцтва патрабуе падрыхтаваць спісы для заахвочвання сваіх былых працаўнікоў да дня нараджэння завода.
- Каб атрымаць прэмію, абавязкова трэба падаць звесткі пашпарта, працоўнай кніжкі і прафсаюзнага білета, а яшчэ аплаціць 4,80 рубля ўнёску, - дадала жанчына.