20 траўня 2024, панядзелак, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разбілі амаль 10 раёнаў вялікіх збораў акупантаў

2
УСУ разбілі амаль 10 раёнаў вялікіх збораў акупантаў

Падбітыя і шэсць артылерыйскіх сродкаў расейцаў.

Узброеныя сілы Украіны падбілі амаль дзясятак раёнаў вялікай колькасці расейскіх захопнікаў. Пра гэта гаворыцца ў Аператыўнай інфармацыі Генштаба УСУ ў Facebook.

«Цягам сутак авіяцыя Сілаў абароны Украіны нанесла ўдары па 8 раёнах засяроджвання асабовага складу і наземнай станцыі кіравання БПЛА ворага», – гаворыцца ў зводцы.

Таксама сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны Украіны, знішчаная адна кіраваная авіяцыйная ракета Х-59.

«Падраздзяленні ракетных войскаў нанеслі паразу па раёне засяроджвання асабовага складу, сродку супрацьпаветранай абароны і 6 артылерыйскім сродкам ворага», – сказана ў зводцы.

Пры гэтым, са свайго боку, у цэлым вораг нанёс 5 ракетных і 44 авіяцыйныя ўдары, здзейсніў 68 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках