27 лiпеня 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скакун з шастом з Расеі абразіў беларускую моладзь

21
Скакун з шастом з Расеі абразіў беларускую моладзь

Спартовец успомніў пра Бубку і Ісінбаеву.

Скакун з шастом Мацвей Волкаў, які выступае за каманду Беларусі, паскардзіўся на слабую папулярнасць лёгкай атлетыкі ў нашай краіне сярод моладзі, паведамляе Sport5.by.

«На жаль, у Беларусі няма такой пільнай увагі да лёгкай атлетыкі. Людзі больш нацэленыя на хакей, футбол, гэта значыць на гульнявыя віды спорту. Скачкі з тычкай - гэта нетрывіяльна. Хаця правілы вельмі простыя. Здавалася б, скокнуў, планка выстаяла - ты пераможца. Але многія задаюць такія пытанні, што вочы на лоб лезуць. Ёсць праслаўленыя спартоўцы: Сяргей Бубка, Алена Ісінбаева. Галоўныя амбасадары скачкоў з шастом, якія грымелі на ўсю планету. Нядаўна з Ірай Жук (скакуха з тычкай. — Заўв. рэд.) праводзілі сацапытанне на вуліцах Менска. Нават не стаў выкладваць, бо проста сорамна. Падыходзіш да маладых хлопцаў, маіх аднагодкаў, і пытаешся, што такое «каралева спорту»? Адказы: гімнастыка, хакей, футбол… Называлі ўсё, акрамя лёгкай атлетыкі. Гэта, на жаль, палохае”, - сказаў Волкаў.

“Наша пакаленне валодае выключна кліпавым мысленнем. Хуткая інфармацыя, якая не нясе ніякай карысці. Аднак юныя мазгі актыўна гэтым падсілкоўваюцца. І мы ператвараемся (не пабаюся гэтага слова) у дэбілаў”, - катэгарычна заявіў лёгкаатлет.

Паводле ягных слоў, для папулярызацыі лёгкай атлетыкі "трэба выходзіць за рамкі стадыёна":

- Вельмі люблю Нясвіж, часта там бываю. Упершыню туды прыехаў у 2020-м і адразу зразумеў, што замак - адна з найлепшых пляцовак для правядзення падобнага івенту. Думаю, многія прадпрыемствы нават зацікавяцца.

Мацвей Волкаў - ураджэнец Іркуцка. У 16 гадоў ён пераехаў у Беларусь і затым перамог пад беларускім сцягам у юніёрскім чэмпіянаце свету. 13 сакавіка Мацвею споўніцца 20 гадоў. У лютым гэтага года ён выканаў алімпійскі нарматыў на зімовым чэмпіянаце Расеі, скокнуўшы на 5 метраў 82 сантыметры.

Нагадаем, з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне лёгкаатлеты з нашай краіны па-ранейшаму адхіленыя ад міжнародных выступаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках