27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдкі выпадак: вайскоўца, абвінавачанага паводле «экстрэмісцкага» артыкула, апраўдалі

11
Рэдкі выпадак: вайскоўца, абвінавачанага паводле «экстрэмісцкага» артыкула, апраўдалі

Як удалося выкруціцца?

Дзясяткі людзей судзяць у Беларусі паводле адміністрацыйнага артыкула за так званае "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". Так органы тлумачаць падпіскі на незалежныя выданні і тэлеграм-каналы.

Але ў Крупках чалавека апраўдалі, у падсуднага знайшлі такія падпіскі, але не асудзілі, піша «Радыё Свабода».

Адміністратыўную справу разглядаў суд Крупскага раёна (Менская вобласць).

Згодна з пратаколам, вайсковец з вайсковай часці ў пасёлку Бобр Крупскага раёна прыцягваўся да адказнасці паводле частцы 2 артыкула 19.11 КоАП (“распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), бо меў у сваім тэлефоне ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” падпіскі на “Мая краіна Беларусь” і “Тыповы Барысаў”, якія ўключаны ў так званы спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На судзе вайсковец «віну ва ўчыненні правапарушэння не прызнаў, патлумачыў, што сапраўды меў падпіскі. Аднак мэты распаўсюджваць іх не меў, не ведаў, што гэта “экстрэмісцкія матэрыялы”, бо падпіска была зроблена блізу пяці гадоў таму. Доўгі час не перачытваў змест гэтых супольнасцяў”.

Суд пастанавіў, што справу трэба спыніць на падставе таго, што "ў дзеяннях адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння". Вайскоўцу вярнулі тэлефон Honor 90.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках