27 лiпеня 2024, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малады акупант расказаў, як кінуў таварышаў з БМП

1
Малады акупант расказаў, як кінуў таварышаў з БМП

І як яго падманулі з "губернатарскімі" выплатамі.

Украінскія абаронцы ўзялі ў палон акупанта, які свядома далучыўся да расейскага войска, хоць нібыта не разумее, чаму РФ уварвалася на тэрыторыю Украіны. Ён заявіў, што рыхтаваўся ваяваць крыху больш за тыдзень, за гэты час ператварыўшыся з вязня ў салдата, а ў выніку яго падманулі з “губернатарскімі” выплатамі.

На допыце захопнік расказаў, за што сядзеў, як кінуў таварышаў з БМП, у якую трапіў дрон-камікадзэ, і аб справах у расейскіх шпіталях. Як піша obozrevatel.com, відэа распаўсюдзілася ў Telegram-каналах.

Так, на камеру Трошын Віктар Віктаравіч, 22.10.1997 г. н., з вёскі Міхайлаўка Знаменскага раёна Арлоўскай вобласці спачатку паказаў свае тату, сярод іх сімвал смерці, які ён уважае за свой “абярэг”.

Расеец прызнаўся, што патрапіў на вайну супраць Украіны проста з зоны (быў асуджаны за ўжыванне і захоўванне наркотыкаў), дзе адседзеў 3,5 гады. З ягоных слоў, да заканчэння тэрміна (3 гады 10 мес.) яму заставалася пару месяцаў, але ён надумаў змяніць турэмную камеру на акопы.

“Паехаў дах, скажам так, і я падпісаў кантракт. Прыехала мінабароны на лагер і агітавала. Я падпісаў 16 верасня і патрапіў у палон 18-га…” – сказаў расеец не ўдакладніўшы апошні месяц.

Хаця дадаў, што на фронце паспеў атрымаць асколачную рану, пасля якой амаль два месяцы прабыў у шпіталі.

“Мы ішлі на штурм і нас касетнымі, мінамётамі і “птушачкамі” накрыла… У шпіталі мне штодня рабілі перавязку і ўколы. Выпісалі, калі рана яшчэ не да канца загаілася. Там асабліва доўга не трымаюць. Увесь час прывозяць новых, альбо трэба вяртацца ў шэрагі, таму што нястача жывой сілы. Гэта ненармальна”, – выказаўся акупант, расказваючы пра выпадкі, якія бачыў у расейскай лякарні.

На пытанне, ці рыхтавалі яго да вайны, ён сказаў, што недастаткова: "дзесяць дзён, таксама была прыстрэлка". Пры гэтым адзначыў, што яму не далі абяцаных "губернатарскіх" выплат, але скардзіцца не будзе: іх "нікому не выплацілі", таму што "вобласць бедная".

Таксама захопнік распавёў аб тым, як яму ўдалося выжыць, калі на адной БМП з 14 таварышамі ён ехаў на пазіцыю "заняць кругавую абарону".

“У нас прыляцеў камікадзэ. З 15 чалавек засталося восем. Двое "200-х", а астатнія "300-я". Мы далей паехалі. Таму што жыць хацелася”, - прызнаўся Трошын.

Ён прызнаў, што страты ў войску РФ - велізарная колькасць, яму самому даводзілася ісці па полі, усеяным целамі расейскіх вайскоўцаў, якія ніхто не выносіць, таму што "яны нікому не патрэбныя".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках