27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Швэйцарыя страціла чвэрць экспарту зброі праз блакаванне паставак для Украіны

6
Reuters: Швэйцарыя страціла чвэрць экспарту зброі праз блакаванне паставак для Украіны

Важную ролю ў гэтым адыграў нейтралітэт краіны.

Экспарт зброі са Швэйцарыі летась упаў больш чым на 25%. Прычынай гэтага магла стаць нейтральная пазіцыя краіны, якая заблакавала рээкспарт сваёй зброі і набояў ва Украіну, піша Reuters.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага сакратарыята ў эканамічных пытаннях (SECO), экспарт вайсковай тэхнікі з краіны ўпаў на 27%, а менавіта да 697 000 000 швэйцарскіх франкаў, гэта значыць, 788 000 000 даляраў.

У той жа час у Стакгольмскім міжнародным інстытуце даследавання праблем міру адзначаюць, што нягледзячы на свой нейтралітэт, Швэйцарыя з'яўляецца буйным пастаўшчыком узбраення і займае 14 месца ў свеце па стане на 2022 год. У 2023 годзе Швэйцарыі ўдалося экспартаваць вайсковую тэхніку ў 56 краін. Найбуйнейшымі пакупнікамі зброі з'яўляюцца Нямеччына і Данія.

Чаму ў Швэйцарыі пагоршыўся ўзровень экспарту зброі

У сваю чаргу ў SECO не распавялі рэальную прычыну спаду экспарту летась, аднак прамысловая асацыяцыя Swissmem паведаміла, што важную ролю адыграла забарона Швэйцарыі рээкспартаваць зброю.

Праз закон аб нейтралітэце краіны, у Берне не могуць прыняць запыты на перадачу Украіне швэйцарскай вайсковай тэхнікі, пакуль яна не з'яўляецца ўдзельнікам міжнароднага ўзброенага канфлікту.

«Некаторыя кампаніі страцілі заказы праз асцярогі наконт швэйцарскага заканадаўства, тады як іншыя разглядаюць магчымасць менш інвеставаць тут», – распавёў для Reuters дырэктар Swissmem Стэфан Брупбахер.

Вядома, што ў 2022 годзе Гішпаніі, Даніі і Нямеччыне адмовілі ў рээкспарце зброі ва Украіну, што пагоршыла стасункі паміж краінамі і выклікала занепакоенасць у абароннай прамысловасці Швэйцарыі, куды ўваходзяць карпарацыі, такія як: Lockheed Martin, Rheinmetall і іншыя кампаніі.

Аднак у Swissmem запэўнілі, што вайсковая прамысловасць краіны залежыць ад экспарту, таму не можа спадзявацца на попыт толькі швэйцарскіх вайскоўцаў, каб існаваць.

«Мы хочам, каб неабходнасць атрымання дазволу на рээкспарт для ўсіх краін, якія прытрымліваюцца аналагічных міжнародных канвенцый па ўзбраенні, як Швэйцарыя, была скасаваная. Гэта не мае нічога агульнага з юрыдычным вызначэннем нейтралітэту», - адзначыў Брупбахер.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках