1 верасня 2024, Нядзеля, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне раскрылі схему паставак аўто ў РФ праз Беларусь у абыход санкцый

17
У Нямеччыне раскрылі схему паставак аўто ў РФ праз Беларусь у абыход санкцый

Размова ідзе аб пастаўках люксавых аўтамабіляў.

Нямецкая мытня раскрыла схему паставак люксавых аўтамабіляў у Расею ў абыход санкцый. Іх вывозілі з Нямеччыны на падставе продажу ў Беларусь.

Паводле інфармацыі следства, з чэрвеня 2022 года група падазраваных прадала ў Расею больш за 400 люксавых аўтамабіляў коштам, большым за 28 млн еўраў.

Супрацоўнікі следчай управы Берлін-Брандэнбургскай мытні і паліцыя Берліна сёння правялі ператрусы па сямі прыватных і карпаратыўных адрасах у Берліне і Брандэнбургу. Затрыманыя трое падазроных ва ўзросце 25, 49 і 52 гадоў. Арыштаваныя актывы ў выглядзе грошай, нерухомасці і аўтамабіляў на суму, большую за 1 млн еўраў. Расследаванне працягваецца.

У сакавіку 2022 года ЕЗ забараніў пастаўкі прадметаў раскошы ў Расею ці для выкарыстання ў Расеі. У спіс сярод іншых тавараў патрапілі аўтамабілі коштам, большым за 50 тысяч еўраў і запчасткі да іх.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках