27 лiпеня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхара Наваполацка выправілі на «суткі» за інтэрв'ю Жырыноўскага 13-гадовай даўніны

14
Жыхара Наваполацка выправілі на «суткі» за інтэрв'ю Жырыноўскага 13-гадовай даўніны

Прысуд вынесла суддзя Зінаіда Балаболава.

У Наваполацку за падпіскі і лайк пад інтэрв'ю памерлага кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі Уладзіміра Жырыноўскага тэлеканалу «Белсат» асудзілі мясцовага жыхара Валерыя Максіменку, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю» са спасылкай на пастанову, апублікаваную ў Банку судовых пастановаў.

9 лютага сілавікі знайшлі «відэаматэрыял дэструктыўнага характару» – інтэрв'ю Уладзіміра Жырыноўскага тэлеканалу «Белсат», якое было знятае 13 гадоў таму.

Новапалачанін у судзе сваю віну адмаўляў і сцвярджаў, што не ведае, як гэтыя «матэрыялы» апынуліся на ягонай старонцы ў сацсетцы. Нягледзячы на гэта, суддзя Зінаіда Балаболава прызнала мужчыну вінаватым паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прызначыла дзесяць сутак арышту.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках