1 верасня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс біткойна ўпаў на $5 тысячаў пасля дасягнення максімуму

4
Курс біткойна ўпаў на $5 тысячаў пасля дасягнення максімуму

Карэкцыя кошту крыптавалюты пачалася адразу пасля дасягнення ёю рэкорднай адзнакі.

Курс біткойну (BTC) упаў больш чым на 7% адразу пасля дасягнення новага гістарычнага максімуму 5 сакавіка на адзнацы $69 тыс. На 20:30 паводле Менска кошт першай крыптавалюты скарэктаваўся, у моманце ўпаўшы ніжэй за $64 тыс.

Больш за $40 млн у доўгіх пазіцыях у біткойне ліквідавана цягам гадзіны з моманту дасягнення біткойнам новага гістарычнага максімуму. Пазіцыі тых, хто ставіў на далейшы рост, былі прымусова закрытыя біржамі праз нястачу ў гэтых трэйдараў сродкаў для іх забеспячэння.

Агульны аб'ём ліквідацый на крыптарынку з моманту дасягнення новага гістарычнага максімуму BTC перавысіў $133 млн, яшчэ блізу $13 млн было ліквідавана ў логах у Ethereum, паводле звестак Coinglass.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках