6 чэрвеня 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абвінаваціў Захад у разбурэнні сельскай гаспадаркі ў Расеі

58
Пуцін абвінаваціў Захад у разбурэнні сельскай гаспадаркі ў Расеі

Прэзідэнт РФ успомніў пра «ножкі Буша».

Уладзімір Пуцін заявіў, што гуманітарная дапамога з Захаду ў 90-я прывяла да праблемаў у вытворцаў унутры Расеі.

«Нейкія тавары харчовыя нам скідалі ў выглядзе гуманітарнай дапамогі, апускалі нашых вытворцаў тут – вы ж памятаеце размовы? Добрая справа, гумдапамога – яна прыйшла, нашы вытворцы ўнутры памерлі, таму што не могуць збыць сваю прадукцыю. Адваротны бок быццам бы і добрых намераў», – цытуе Пуціна ТАСС. Прэзідэнт таксама ўспомніў «ножкі Буша» (так у Расеі празвалі курыныя кумпячкі, імпартаваныя з ЗША) і «спірт Раяль» – тавары, распаўсюджаныя ў Расеі ў 90-я. «Мы ведаем, што гэта такое», – сказаў ён пра гэтыя тавары.

Таксама Пуцін параіў вытворцам сельгаставараў пераходзіць на айчынны селекцыйны матэрыял. «Гэта такая ахілесава пята ў нашай сельскай гаспадарцы. Пакуль няма ўласнай базы, то залежнасць [ад імпарту] захоўваецца», – сказаў прэзідэнт РФ, дадаўшы, што айчынныя вытворцы павінны разумець, што паступова імпартны матэрыял будзе скарачацца і пераходзіць на закупку расейскай прадукцыі.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках