20 траўня 2024, панядзелак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фон дэр Ляен стала кандыдаткай на пасаду кіраўніка Еўрапейскай камісіі

2
Фон дэр Ляен стала кандыдаткай на пасаду кіраўніка Еўрапейскай камісіі
УРСУЛА ФОН ДЭР ЛЯЕН

Яна будзе прэтэндаваць на другі пяцігадовы тэрмін.

Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен стала кандыдаткай на гэтую пасаду на другі тэрмін. Пра гэта 7 сакавіка паведамляе Reuters.

Правацэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя (ЕНП) падтрымала сёння фон дэр Ляен як свайго кандыдатку на пасаду прэзідэнта Еўракамісіі. За гэта прагаласавалі 400 дэлегатаў ЕНП. Супраць выступілі 89 дэлегатаў.

Такім чынам фон дэр Ляен на выбарах 6-9 чэрвеня будзе прэтэндаваць на другі пяцігадовы тэрмін на чале Еўракамісіі.

Падчас выступу на партыйным кангрэсе ў Бухарэсце прэзідэнт ЕК ключавымі выклікамі, якія стаяць перад краінамі Еўразвязу, назвала вайну ва Украіне, нестабільнасць на Блізкім Усходзе і ўзмацненне Кітая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках