22 снежня 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Чэрнік: Расея закіпае

16
Пётр Чэрнік: Расея закіпае

Сацыяльны выбух немінучы.

Учора, 31 сакавіка, расейскі дыктатар Пуцін падпісаў указ аб правядзенні ў Расеі вясновага набору на тэрміновую вайсковую службу. У перыяд з 1 красавіка да 15 ліпеня на службу плануецца залучыць 150 000 навабранцаў.

Гэта і ёсць прыхаваная мабілізацыя? Гэты і іншыя пытанні сайт Charter97.org задаў украінскаму ваеннаму аналітыку, палкоўніку запасу Узброеных сіл Украіны Пятру Чэрніку:

- Часткова, так, ёсць пэўная пагроза, што праз 6-8 месяцаў яны ў прымусовым парадку залучаць кагосьці перайсці на кантракт і адправяць у зону акупацыі.

- Ці будзе гэта з'явай масавай?

- Думаю, што не. Шайгу (міністр абароны РФ - заўв.) даў выразны сігнал, што яны ствараюць 16 новых брыгад, 14 новых дывізій і дзве агульнавайсковыя арміі. Асабліва ў лічбах: брыгада - гэта да 5 тысяч чалавек, дывізія - 12,5 тысяч. Зразумела, што іх трэба недзе ўзяць. Манеўр сапраўды будзе, але не думаю, што ён будзе моцна маштабаваны.

- Многія звязваюць атаку на «Крокус Сіці Хол» з тым, што ў Расеі будзе абвешчаная ўсеагульная мабілізацыя. Ці ёсць для гэтага перадумовы?

- У мяне няма ніякіх сумневаў, што яны самі ўчынілі гэты тэракт, але пытанне ў мэце. Што яны задумалі? Гэтага мы зараз не ўбачым. Гісторыя спецыяльных аперацый сведчыць аб тым, што, як правіла, такія рэчы (сур'ёзна задакументаваныя) раскрываюцца праз 30-50 гадоў, нават больш.

Магчыма, Пуцін такім чынам надумаў развязаць сабе рукі для мабілізацыі. Можа, яго такім спосабам падстаўляе адна з "веж Крамля", каб падштурхнуць да пераходу "чорных ліній", напрыклад - нанясенню тактычнага ядзернага ўдару.

Каб зрабіць сур'ёзныя высновы, мусіць прайсці яшчэ некаторы час. Залежыць і ад таго, ці будуць яшчэ тэракты. Тады карцінка складзецца.

Падводзячы вынік, па-першае, Расея закіпае, што вельмі добрае. Па-другое, Пуцін не збіраецца здавацца. Гэта небяспечна. Бо ад 1,5 да 3 мільёнаў мабілізацыйнага рэсурса ў іх ёсць, на жаль. Як я казаў раней, гэта вайна экзістэнцыйнага парадку: ці мы іх, ці яны нас.

Падкрэслю, у Расеі нарастае крызіс, сацыяльны выбух немінучы. Пытанне толькі ў тым, калі і пры якіх абставінах.

Пуцін адкрыў "скрыню Пандоры" і, спадзяюся, у ёй жа ён і захлынецца. Памятаем фундаментальнае правіла: імперыя павінна быць знішчаная. Так і будзе. Гэта складаныя працэсы, як паказвае гісторыя, але ўсё ідзе ў слушным кірунку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках