26 снежня 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр СБУ: У Лукашэнкі з’явілася вельмі вялікая праблема

8
Афіцэр СБУ: У Лукашэнкі з’явілася вельмі вялікая праблема

Палац перастаў быць бяспечным для дыктатара.

Аляксандр Лукашэнка ўчора, 11 красавіка, прыбыў з візітам у Расею. Візіт самаабвешчанага правадыра Беларусі працягнецца 2 дні.

Пры гэтым Лукашэнка разумее, што момант патэнцыйнага наступу на Украіну ўпушчаны. Пра гэта распавёў «24 Каналу» Іван Ступак, экс-супрацоўнік СБУ.

«У лютым - сакавіку 2022 года такая імавернасць пагрозы была. Мы гэтага сапраўды вельмі баяліся, бо гэта магло паламаць франты. Але ён (Лукашэнка - «24 Канал») нейкім чынам утрымаўся», - распавёў экс-супрацоўнік СБУ.

Як адзначыў Іван Ступак, Лукашэнка разумее, што Беларусь з поўдня на поўнач мае даўжыню 500 кіламетраў, а Палац Незалежнасці ў Менску - за 270 кіламетраў ад мяжы Украіны. Украінскія беспілотнікі з лёгкасцю атакавалі б дыктатара.

З Пуціным Лукашэнка сустракаецца перыядычна раз на месяц. Яны ўвесь час на сувязі. Самаабвешчаны правадыр Беларусі таксама рэгулярна прымае ў сябе губернатараў розных рэгіёнаў Расеі. Спрабуе з усімі наладзіць эканамічныя стасункі.

«Беларускі МАЗ (Менскі аўтамабільны завод - 24 Канал) мае цяпер на сваіх складах блізу 6 тысяч нераспрададзеных адзінак тэхнікі. Склады запоўненыя да верху. Гэта азначае, што ніхто яе не набывае. Для Лукашэнкі гэта вельмі вялікая праблема, таму што грошы на выраб гэтай тэхнікі выдаткаваныя, але яна не рэалізуецца», - адзначыў Іван Ступак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках