На мяжы Беларусі з ЕЗ рэзка выраслі чэргі
2- 12.04.2024, 10:24
- 6,168
Праезд свабодны толькі на адным кірунку.
Перад выхаднымі зноў сталі доўгія чэргі ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ. Са звестак ДПК на 08.00 12 красавіка, выезду ў Польшчу і Літву чакаюць амаль 400 легкавікоў і 35 аўтобусаў.
У пункце пропуску "Брэст" раніцай пятніцы стаялі 225 аўто і 35 аўтобусаў. На літоўскім кірунку стаялі 160 легкавікоў: 100 - у "Каменным Логу" і 60 - у "Беняконях". На выезд з Беларусі ў Латвію чэргаў не назіраецца.
Акрамя таго, у пунктах пропуску стаіць 2405 грузавікоў: 815 — у "Грыгараўшчыне" (Латвія), 810 — у "Каменным Логу" і 780 — у "Беняконях".