26 снежня 2024, Чацвер, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі Навашахцінскі НПЗ у Растоўскай вобласці РФ

1
Дроны атакавалі Навашахцінскі НПЗ у Растоўскай вобласці РФ

Адзін з беспілотнікаў упаў на тэрыторыю завода.

У Расеі паскардзіліся на чарговую атаку дронаў на Навашахцінскі НПЗ у Растоўскай вобласці. Уночы 12 красавіка атакаваць прадпрыемства спрабавалі чатыры БПЛА.

Адзін з іх упаў на тэрыторыю НПЗ. Пра гэта паведамляе расейскае выданне ASTRA.

Паводле афіцыйных заяў мясцовых уладаў, пацярпелых і разбурэнняў нібыта няма, а ўсе дроны, маўляў, былі збітыя.

Пры гэтым які менавіта аб'ект зазнаў напад, губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў не ўдакладніў.

«Аб знішчэнні 4 БПЛА ў Навашахцінску Растоўскай вобласці сёння ноччу, 12 красавіка, даў справаздачу кіраўнік рэгіёну. Ён дадаў, што пацярпелых і пашкоджанняў няма. Які менавіта аб'ект быў атакаваны, губернатар не ўдакладніў. Як паведамляюць крыніцы ASTRA у экстраных службах рэгіёну, усе чатыры БПЛА атакавалі Навашахцінскі завод нафтапрадуктаў. Адзін са збітых дронаў упаў на тэрыторыю завода», – піша ASTRA.

Паводле паведамлення Голубева, атака адбывалася а 3 гадзіне ночы па менскім часе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках