Пад акупаваным Луганскам загінуў адвакат серыйнага забойцы Чыкацілы
5- 12.04.2024, 12:04
- 8,574
Па дарозе да расейскага Растова-на-Доне.
Расейскі юрыст Марат Хабібулін разбіўся ў ДТЗ каля часова акупаванага войскамі РФ украінскага горада Луганск. У мінулым ён быў адвакатам аднаго з самых жорсткіх савецкіх серыйных забойцаў Андрэя Чыкацілы, перадае obozrevatel.com.
Аб ягонай гібелі напісалі 12 красавіка расейскія выданні. Там паказваюць, што аварыя адбылася па дарозе да Растоў-на-Доне.
Адзначаецца, што Хабібулін працаваў юрыстам у растоўскім лячэбна-рэабілітацыйным цэнтры "Фенікс". Галоўны лекар гэтай клінікі Вольга Буханоўская ў каментары расейскім СМІ заявіла, што дакладныя прычыны яго смерці невядомыя.
"ДТЗ ці гэта праблемы са здароўем, нам пакуль невядома, сваякі заўтра раніцай выязджаюць туды", - указала яна.
Расейскія СМІ ў навінах аб аварыі з Хабібуліным не сталі расказваць, што расейскі юрыст рабіў на акупаванай тэрыторыі Украіны.
Вядома, што Марат Хабібулін прадстаўляў у судзе інтарэсы серыйнага забойцы Андрэя Чыкацілы, які ў перыяд з 1978 да 1990 год жорстка пазбавіў жыцця больш за паўсотні чалавек. У выніку Чыкацілу прысудзілі да смяротнага пакарання і расстралялі ў 1994 годзе ў турме Новачаркаска.