26 снежня 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве змянілі правілы падачы дакументаў для дазволу на жыхарства

У Варшаве змянілі правілы падачы дакументаў для дазволу на жыхарства

Беларусам на вока.

Управа Мазавецкага ваяводства паведаміла 11 красавіка аб зменах у працэдуры выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Польшчы: замест запісу праз каляндар, у якім пастаянна не было свабодных дат, увялі форму для запісу без даты.

Ваявода правёў аналіз паведамленняў аб нядобрасумленных дзеяннях "пасрэднікаў", якія бралі плату за запіс у чаргу на падачу дакументаў, піша belsat.eu. Па выніках рэзервавання дат на падачу дакументаў на часовы дазвол на жыхарства праз каляндар inPOL закрылі з 12 красавіка. Замест гэтага прапанавалі запіс без указання даты, але з указаннем асабістых звестак.

Калі пры разглядзе заяўкі на запіс на прыём будуць выяўлены парушэнні, як выкарыстанне ботаў, заяўку могуць адхіліць і адмовіць у абслугоўванні. Новая сістэма распаўсюджваецца толькі на падачу дакументаў на часовы ДНЖ, а на дазвол на сталае пражыванне і іншыя дакументы па-ранейшаму будзе дзейнічаць каляндар inPOL.

"Службы ваяводы ведаюць, што ніякая пастанова не дае 100% гарантыі выключэння продажу месцаў у чарзе, асабліва ў кантэксце пастаяннага росту колькасці пададзеных заявак у Мазовіі, але Мазавецкае ваяводства прымае ўсе меры для ліквідацыі гэтых несправядлівых практык", - пішуць на сайце ваяводства.

Іншыя ваяводствы Польшчы карыстаюцца рознымі сістэмамі: недзе з запісам праз такі каляндар, недзе без календара. Акрамя таго, як у Варшаве, так і ў іншых гарадах дакументы можна дасылаць поштай, а не аддаваць пры асабістым візіце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках