У Арэнбургу завылі сірэны: пачалася масавая эвакуацыя
16- 12.04.2024, 12:58
- 18,206
Вада поўнасцю затапіла некалькі кварталаў.
Сірэна загучала ў расейскім Арэнбургу - з-за падтаплення новага жылога квартала "Гранд-парк", якое пачалося раніцай у пятніцу. Раней сірэны гучалі ў прыватным сектары, улады заклікалі людзей да эвакуацыі, паведамляе ВВС.
На гэты раз мэр горада Сяргей Салмін звярнуўся да жыхароў «Гранд-парку», пасёлкаў імя Куйбышава і Сонечны, 23-га мікрараёна і жыхароў яшчэ некалькіх вуліц.
«Тэрмінова эвакуявацца. Вазьміце з сабой дакументы, лекі, рэчы першай неабходнасці і неадкладна пакіньце дамы. Становішча крытычнае, не марнуйце час! - заклікаў мэр. Яго папярэднія звароты таксама былі запісаныя ў такім жа трывожным ключы, але маштабнага затаплення ў кварталах са шматпавярховай забудовай у Арэнбургу пакуль няма.
Улады чакаюць, што пік паводкі прыпадзе на пятніцу. «За апошнія 10 гадзін узровень вады ва Урале падняўся на 40 сантыметраў і зараз складае 1143 [сантыметры]. Гэтыя значэнні небяспечныя», - паведаміў мэр.