У Маскве ўзарвалі ў аўтамабілі здрадніка Украіны, экс-супрацоўніка СБУ Васіля Празорава
12- 12.04.2024, 14:51
- 19,856
Ён перайшоў на бок РФ і супрацоўнічаў са спецслужбамі Крамля.
У Маскве 12 красавіка ўзарваўся аўтамабіль Toyota Land Cruiser Prado. Ён належаў Васілю Празораву, здрадніку з ліку былых супрацоўнікаў СБУ, які з 2014 года працаваў у РФ, а пасля ўцёк на тэрыторыю РФ, паведамляе obozrevatel.com.
Аўто ўзарвалася, калі здраднік павярнуў ключ у замку запальвання, паводле папярэдніх звестак ён выжыў. Пра гэта паведамляе расейскія СМІ са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Аб выбуху ў адным з раёнаў Масквы аўтамабіля Toyota Land Cruiser Prado расейскія СМІ паведамілі 12 красавіка. Першапачаткова ў якасці прычыны надзвычайнага здарэння называўся магчымы парыў падземнай газавай трубы.
«Гэтая версія разглядаецца паралельна з версіяй замаху на ўладальніка пазадарожніка. Адзін з экспэртаў выказаў здагадку, што газ мог назапасіцца пад дном і ў паражнінах аўтамабіля, а пры запуску запальвання, узгарэцца», - напісалі ў расейскіх СМІ.
Зрэшты, даволі хутка расейскія следчыя надумалі спыніцца на версіі з выбуховым прыстасаваннем. Пра гэта, пішуць прапагандысты, сведчыла тое, што эпіцэнтр знаходзіўся блізка да сядзення кіроўцы.
Акрамя таго, у «Масгазе» зняпраўдзілі праблемы з камунікацыямі.
«Газавыя камунікацыі цэлыя, усё працуе ў штатным рэжыме. Да здарэння ніякага дачынення газавыя сеткі не маюць. Брыгада аператыўна выязджала на месца і пацвердзіла гэты факт», - заявілі камунальнікі.
Крыху пазней СМІ назвалі імя ўладальніка аўтамабіля: ім быў былы супрацоўнік СБУ Украіны Васіль Празораў.
«Мужчына некалькі гадоў таму перабраўся ў Расею, а да гэтага, паводле яго ўласных слоў, з 2014 года супрацоўнічаў з расейскімі спецслужбамі, перадаючы ім інфармацыю аб ходзе АТА на ўсходзе Украіны. Сёння яго легкавік узарваўся, ледзь мужчына павярнуў ключ у замку запальвання. Паводле асноўнай версіі - спрацавала выбуховае прыстасаванне. Следчы камітэт Масквы распачаў крымінальную справу паводле артыкула "Замах на забойства", – адзначана ў паведамленні.
Пасля ўцёкаў у РФ Празораў «гастраляваў» па прэс-канферэнцыях, расказваючы, як працаваў на акупантаў.
Сам здраднік, мяркуючы з паведамленняў, выжыў. Са звестак апазіцыйнага расейскага выдання ASTRA, яму пашкодзіла ногі.