У Беларусі папулярны шэрынг самакатаў будзе штрафаваць карыстальнікаў за паездкі ўдваіх
14- 12.04.2024, 15:42
- 5,688
Запрацавала праграма «Антытандэм».
На ўсіх самакатах кікшэрынгу Whoosh у Беларусі запрацавала праграма «Антытандэм». Яна будзе фіксаваць паездкі ўдваіх, штрафаваць і блакаваць карыстальнікаў, паведамлялі Office Life ў кампаніі.
Выяўляць колькасць пасажыраў будуць непасрэдна падчас паездкі. Тэхналогія рэагуе на колькасць чалавек, а не на вагу. Яна аналізуе больш за 50 параметраў, выкарыстоўвае штучны інтэлект і метады машыннага навучання.
Правілы Whoosh забараняюць паездкі ўдваіх. Ездзіць удваіх небяспечна, т. к. узнікае дадатковы цэнтр цяжару і кіраваць самакатам складаней.
Зафіксаваўшы парушэнне, Whoosh будзе плыўна змяншаць хуткасць самаката. Паездка ўдваіх стане нязручнай і неэфектыўнай. Штрафаваць і блакаваць карыстальнікаў пачнуць пасля выпадкаў паўторных парушэнняў.
У кампаніі распавялі, што больш за 99,5% усіх паездак на самакатах Whoosh у Менску праходзіць без інцыдэнтаў. Аднак істотная доля падзенняў і сутыкненняў з пешаходамі адбываецца менавіта падчас руху на самакаце ўдваіх.