На Херсоншчыне набой Himars патрапіў у аддзел паліцыі акупантаў
5- 12.04.2024, 17:49
- 5,148
Ёсць загінулыя і параненыя.
Учора на акупаванай частцы Херсонскай вобласці адбыўся выбух у пастарунку акупантаў. Ёсць загінулыя і параненыя.
Як піша расейскі Telegram-канал Astra, аддзяленне «Новакахаўскае» размяшчалася на чацвёртым паверсе шматкватэрнага жылога дома на вуліцы Дружбы. Учора ўдзень там узарвалася неўстаноўленая ракетная зброя. Мяркуецца, што гаворка ідзе аб Himars.
У выніку выбуху загінуў 23-гадовы лейтэнант паліцыі У.І. Плюшч, яшчэ трое паліцыянтаў атрымалі нязначныя траўмы.
Паведамляецца, што ў будынку пашкоджаны дах і абрынутыя сцены. Кватэры, у якіх знаходзіўся аддзел акупантаў, цалкам разбураны.