Узровень ракі Урал пад Арэнбургам перавысіў небяспечную адзнаку
7- 12.04.2024, 18:33
- 6,374
На 224 см.
Узровень вады ў рацэ Урал перавысіў небяспечнае значэнне на 224 см, паведамілі ўлады Арэнбуржскага раёна.
Паводле іх звестак, да 18:00 па Менску ўзровень вады дасягнуў 1154 см, перавысіўшы небяспечную адзнаку на 224 см. Так, з 8:00 вада паднялася на 25 см, з іх за апошнія тры гадзіны - на 3 см.
Днём раней улады абвясцілі эвакуацыю ў пасёлку Газаздабытчыкаў Арэнбуржскага раёна праз рызыку прарыву дамбы. Там удакладнілі, што праз збудаванне пачалі прасочвацца грунтавыя воды, якія падмываюць насып.
У пачатку красавіка ў Арэнбуржскай вобласці пачалася паводка праз пацяпленне і хуткае раставанне льдоў. Увечары 5 красавіка ў Орску прарвала насыпную дамбу. У рэгіёне дзейнічае рэжым НС федэральнага значэння. Да раніцы 12 красавіка ў Арэнбуржы застаюцца падтопленыя 11,7 тысячы жылых дамоў і 15 тысяч прысядзібных надзелаў.