Лукашэнка аб уступленні ў вайну супраць Украіны: Мяжа забарыкадаваная так, што нам туды не падысці
28- 12.04.2024, 19:40
- 26,796
Дыктатар таксама прызнаў, што ён суагрэсар.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не ўступае ў вайну супраць Украіны, бо ўкраінская мяжа цалкам замінаваная і забетанаваная.
Аб гэтым Лукашэнка сказаў у інтэрв'ю расейскім прапагандыстам.
«Калі б мы сёння ўступілі ў вайну супраць Украіны, гэта нічога не дало б. Таму што ў іх (украінцаў - рэд.) мяжа з Беларуссю забарыкадаваная так, што туды не падысці», - заявіў ён.
Са слоў Лукашэнкі, мяжа Украіны цалкам замінаваная і забетанаваная.
Таксама беларускі дыктатар ацаніў колькасць украінскіх войскаў на адцінку беларускай мяжы на 120 тысяч чалавек.
«Ну, яны хочуць кінуць на фронт (войскі, якія знаходзяцца на мяжы - рэд.) супраць Расеі, а тут французаў паставіць. Мы чакаем», - дадаў Лукашэнка.
Акрамя гэтага, Лукашэнка прызнаў, што ён суагрэсар.
«Я ж не адмаўляюся, што мы - суагрэсары. Кожны робіць сваю справу», - дадаў Лукашэнка.