Украіна вядзе перамовы пра дзве батарэі Patriot і адну Samp-T
- 12.04.2024, 21:02
- 3,392
Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Украіны.
На сённяшні стан Украіна вядзе актыўныя перамовы пра дзве батарэі Patriot і адну Samp-T.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву міністра замежных справаў Дзмітрыя Кулебу падчас эфіру тэлемарафону.
«Усе батарэі Patriot у канчатковым выніку залежаць ад пастановы ЗША, таму што гэта амерыканская сістэма. Мы дакладна ведаем, дзе і што знаходзіцца. Цяпер ідуць актыўныя перамовы пра дзве батарэі Patriot і адну батарэю SAMP-T», – адзначыў міністр.
Ён адзначыў, што калі б цяпер была гатоўнасць краінаў, якія маюць гэтыя сістэмы, нам іх перадаць, то гэта было б пытанне тыдняў і Украіна магла б іх атрымаць.