27 лiпеня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ацаніў аднаўленне Украіны на $ 700 млрд

26
Зяленскі ацаніў аднаўленне Украіны на $ 700 млрд

Ён таксама выказаў упэўненасць, што ў найбліжэйшыя гады Кіеў стане чальцом ЕЗ і NATO.

Блізу $700 млрд спатрэбіцца на аднаўленне Украіны пасля вайны, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на сустрэчы са студэнтамі.

«Мы з вамі не ведаем рэальных памераў, бо мы не скончылі вайну. Калі яна скончыцца, будзе прааналізавана ўсё. У прынцыпе, партнёры згаджаюцца, што аднаўляць Украіну будуць усе. Што грошы такія, скажам так, зразумелыя, і яны даступныя», – сказаў Зяленскі.

Паводле ягоных словаў, асноўныя аспекты аднаўлення Украіны – энэргетыка, тэхналогіі і эканоміка. Ён таксама выказаў упэўненасць, што ў найбліжэйшыя гады Кіеў стане чальцом Еўрапейскага Звязу і NATO.

«NATO – гэта для нас знешняя абарона і, безумоўна, найлепшыя гарантыі бяспекі. Але таксама я перакананы ў тым, што мы ўзмоцнім і нашу ўнутраную абарону. Мы ўмацуем нашу бяспеку на межах, у гарадах, у супольнасцях. У будучыні будзе зусім іншы падыход і да бяспекі, і да будаўніцтва», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Згодна з ацэнкай Сусветнага банка, Еўракамісіі, ААН і ўраду Украіны на канец 2023 года, на аднаўленне Украіны спатрэбіцца $ 486 млрд цягам 10 гадоў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках