27 лiпеня 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Алейнік убачыў рост ваенных фармаванняў NATO каля межаў Беларусі

22
Кіраўнік МЗС Алейнік убачыў рост ваенных фармаванняў NATO каля межаў Беларусі

Сяргей Алейнік напалоханы колькасцю боепрыпасаў і паветранай выведкай.

Міністр замежных справаў Сяргей Алейнік падчас пасяджэння Рады міністраў замежных справаў СНД паведаміў пра рост ваенных фармаванняў NATO каля межаў Беларусі.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што цяпер адкрыта робіцца стаўка на чыннік сілы, дадаўшы, што дыпламатычнаму інструментарыю проста не застаецца месца. Паводле ягоных словаў, каля паўночна-заходняй мяжы Беларусі ўзводзяцца супрацьтанкавыя равы, агнявыя пазіцыі. Акрамя таго, ён удакладніў, што ў пагражальных колькасцях складаюцца боепрыпасы, а таксама ўвесь час праводзіцца паветраная выведка.

– Фіксуем таксама зусім неабгрунтаваны рост колькасці ваенных фармаванняў на памежнай тэрыторыі.

У якасці прыкладу міністр замежных справаў прывёў наступны. Так, на вучэннях NATO «Квадрыга-2024», якія адбыліся на палігоне Пабрадэ (Літва), былі сканцэнтраваныя тры батальёны з ЗША і Нямеччыны за 15 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы Беларусі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках