27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя мае намер поўнасцю адмовіцца ад расейскага газу

9
Аўстрыя мае намер поўнасцю адмовіцца ад расейскага газу

Вена падрыхтавала законапраект.

Міністарка энэргетыкі Аўстрыі Леанорэ Гевеслер падрыхтавала законапраект, які прадугледжвае поўную адмову ад расейскага газу, паведамляе аўстрыйская газета Kleine Zeitung.

Як піша выданне, міністарка прапануе знізіць дзель імпарту газу з Расеі да нуля адсоткаў у 2027–2028 «газавым годзе».

У лютым Гевеслер заявіла, што мае намер вывучыць варыянты выхаду з доўгатэрміновых кантрактных пагадненняў аб пастаўках газу паміж аўстрыйскай нафтагазавай кампаніяй OMV і расейскім «Газпрамам». «Калі пастаўшчыкі газу не будуць дзейнічаць самастойна на лібералізаваным газавым рынку, то гэта запатрабуе заканадаўчых захадаў», – адзначыла тады міністарка.

Паводле звестак Kleine Zeitung, у снежні 2023 года 98% імпарту газу ў Аўстрыі прыпадала на Расею, у студзені 2024 гэты паказнік склаў 97%, у лютым – 87%.

Паводле законапраекту, з 2024–2025 «газавага года» кожны пастаўшчык у Аўстрыі будзе абавязаны «прадэманстраваць павелічэнне дзелі прыроднага газу, які не адносіцца да Расеі». У першы год дзель расейскага газу можа складаць да 60%, потым гэты паказнік павінен паступова змяншацца.

Каб законапраект быў прыняты, ён павінен набраць мінімум дзве траціны галасоў у Нацыянальнай радзе Аўстрыі (ніжняя палата парламента), а таксама атрымаць ухвалу ад Аўстрыйскай народнай партыі, піша Kleine Zeitung.

Згодна з праграмай RePowerEU усе краіны ЕЗ да 2027 года абавязаныя цалкам адмовіцца ад расейскага газу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках