Муж заснавальніцы «марафону жаданняў» Бліноўскай скіраваўся на вайну
13- 13.04.2024, 14:15
- 12,022
Сама Бліноўская знаходзіцца ў СІЗА.
Муж блогеркі Алены Бліноўскай, якая знаходзіцца ў СІЗА паводле справы аб нявыплаце падаткаў, Аляксей Бліноўскі скіраваўся на вайну. Пра гэта піша Shot са спасылкай на крыніцу.
Паводле звестак тэлеграм-канала, такім чынам Бліноўскі хоча «рэабілітавацца» ў вачах дзяржавы і паспрабаваць дамагчыся вызвалення жонкі з СІЗА.
Як адзначае Shot, цяпер бізнэс Бліноўскага «амаль разбураны», з 12 яго кампаній тры знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі.