27 лiпеня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Луганску прагрымелі магутныя выбухі

У акупаваным Луганску прагрымелі магутныя выбухі

Адбыўся прылёт у машынабудаўнічы завод.

Днём 13 красавіка ў часова акупаваным Луганску прагрымелі магутныя выбухі. Расейскія захопнікі паскардзіліся, што ўдар быў нанесены «новым тыпам ракетаў».

Таксама ў сетцы паказалі ракету, якая падбіла аб'екты ў акупаваным горадзе. Адпаведнае відэа апублікаванае ў прапагандысцкіх Telegram-каналах, паведамляе «Обозреватель».

Праз некаторы час пасля выбухаў у сетцы выказалі здагадку, што ўкраінскія вайскоўцы ўжылі для ўдару крылатыя ракеты авіяцыйнага базавання Storm Shadow або Taurus. Больш за тое, акупанты выдалі, што УСУ быў ужыты новы тып ракетаў.

Аднак, як вядома, нямецкіх крылатых ракетаў Taurus няма на ўзбраенні ўкраінскіх войскаў. Варта адзначыць, што ад найбліжэйшага пункту на лініі фронту да атакаванага машынабудаўнічага завода ў Луганску больш за 80 км.

У той самы час верхавод тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» Леанід Пасечнік паскардзіўся, што ў Луганску нібыта былі атакаваныя цывільныя аб'екты. Пры гэтым ён пацвердзіў, што ўдар прыйшоўся па машынабудаўнічым заводзе Луганска, дзе ў хуткім часе акупанты планавалі запусціць вытворчасць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках