27 лiпеня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды вылучылі яшчэ мільярд еўраў на ваенную дапамогу Украіне

1
Нідэрланды вылучылі яшчэ мільярд еўраў на ваенную дапамогу Украіне

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў размову з прэм'ерам Нідэрландаў Маркам Рутэ.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў у Telegram.

«Толькі што ў тэлефоннай размове прэм'ер-міністр Марк Рутэ паведаміў, што Нідэрланды вылучылі яшчэ мільярд еўраў на ваенную дапамогу Украіне і €400 млн на аднаўленне. Гэта дадаткова да абавязальніцтваў у рамках нашага двухбаковага пагаднення аб бяспецы. Дзякуй, Марка, дзякуй, нідэрландскі народ! Гэта ўзорны прыклад падтрымкі Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле словаў Зяленскага, таксама бакі абмеркавалі супольную працу з партнёрамі ў паскарэнні паставак снарадаў для артылерыі, амуніцыі і сістэм СПА.

«Падзякаваў за дзейсную канферэнцыю Justice for Ukraine у Гаазе і запуск паводле яе вынікаў Рэестра шкоды. Расказаў пра падрыхтоўку Саміту міру ў Швэйцарыі і запрасіў Нідэрланды далучыцца. Мы таксама абмеркавалі неабходныя намаганні, каб гэтае мерапрыемства падтрымала больш краінаў», – дадаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках