27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Расея летам пойдзе ў новы наступ адразу на чатырох кірунках

8
FT: Расея летам пойдзе ў новы наступ адразу на чатырох кірунках

Названы гарады, якія паспрабуюць штурмаваць акупанты.

Расейскія акупанты могуць пайсці ў новы наступ ужо гэтым летам. У такім выпадку вораг будзе атакаваць на чатырох кірунках. Пра гэта паведамляе Financial Times, спасылаючыся на ўкраінскіх і заходніх афіцыйных асоб.

У выданні сцвярджаюць, што Расея можа пайсці ў наступ у Данецкай, Херсонскай, Луганскай і Запарожскай абласцях. Таксама там не выключаюць штурму ў кірунку Харкава ці нават спроб захапіць Кіеў.

У той жа час адзін з заходніх чыноўнікаў гаворыць, што перспектывы аператыўнага прарыву з абодвух бакоў у 2024 годзе з'яўляюцца невялікімі.

«Украіна пасля няўдалага летняга контрнаступу мяняе тактыку і пераходзіць да «актыўнай абароны». Са слоў заходняга чыноўніка, гэтая стратэгія прадугледжвае не толькі ўтрыманне абаронных ліній, але і пошук слабых месцаў у супраціўніка ў спалучэнні з далёкімі паветранымі ўдарамі - гэта дазволіць Украіне нарасціць свае сілы ў гэтым годзе і падрыхтавацца да 2025-га, калі контрнаступбудзе мець больш шанцаў», - гаворыцца ў матэрыяле.

Адзначаецца, што яшчэ ў снежні Мінабароны Эстоніі заклікала Украіну перайсці да «стратэгічнай абароны», каб павялічыць колькасць жывой сілы, а таксама магутнасцяў у вытворчасці зброі. На гэтым акцэнтавалі ўвагу і ў ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках