WSJ: План Байдэна аб спыненні вайны ва Украіне такі ж, як у Трампа
25- 13.04.2024, 18:47
- 16,520
У NАТА маглі б спыніць вайну ўжо заўтра.
План прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аб спыненні вайны ва Украіне вельмі падобны да плана яго апанента Дональда Трампа.
Як гаворыцца ў матэрыяле The Wall Street Journal, Байдэн увесь час адмаўляе ў пастаўках зброі, якую папрасіла Украіна, баючыся эскалацыі вайны.
Яму трэба было быць больш смелым у першыя дні, калі Уладзімір Пуцін быў збіты з панталыку няўдачамі на фронце.
У той жа час палітыка Байдэна ў пачатку вайны была падазрона нясмелай. Верагодна, ён даў указанне дарадцу ў нацыянальнай бяспецы Джэйку Салівану захоўваць нізкую значнасць вайны ва Украіне для амерыканскага выбарца.
«Замарожаны варыянт развіцця падзей у карэйскім стылі, магчыма, і быў мэтай Байдэна першапачаткова. А цяпер выходзіць рэпартаж Washington Post, які падрабязна апісвае «сакрэтны» план Дональда Трампа, які, фактычна, гаворыць пра тое ж», - піша выданне.
Рэкордны абаронны бюджэт Крамля на 2024 год указвае на тое, што вайсковыя намаганні павінны дасягнуць піка сёлета. У той жа час Захад таксама слабы. Выданне зазначае, што NАТО мог бы спыніць вайну ўжо заўтра.
«У гэтай сітуацыі Трамп, калі сказаць крыху спрошчана, нясе сабой высокую рызыку і высокую ўзнагароду, а Байдэн - нізкую рызыку і нізкую ўзнагароду. Насамрэч цяжка ўбачыць нешта добрае ў кожным выпадку», - піша газета.
WSJ таксама адзначае, што супольнікам Украіны неабходна рыхтавацца да працяглага перыяду, на працягу якога ЗША не змогуць забяспечыць лідарства ва ўмовах росту сусветных пагроз.