У Ізраілі пацвердзілі: ХАМАС адмовіўся ад угоды
- 14.04.2024, 10:38
- 11,552
Апублікаваная афіцыйная заява.
Раніцай у нядзелю, 14 красавіка, канцылярыя кіраўніка ўрада Ізраіля апублікавала заяву, прысвечаную ненаўпроставым перамовам з ХАМАСам.
Пра гэта паведамляюць «Детали».
«Праз больш чым тыдзень пасля сустрэчы ў Каіры ХАМАС адхіліў план пасярэднікаў, - канстатуецца ў яго тэксце. — Адхіленне прапановы трох пасярэднікаў, якое складалася з вельмі значных саступак з боку Ізраіля, даводзіць, што Сінуар не хоча гуманітарнай угоды і вяртання закладнікаў і працягвае выкарыстоўваць напружанасць у дачыненнях паміж Ізраілем і Іранам, імкнучыся да пашырэння канфлікту і агульнай эскалацыі ў рэгіёне».
«Ізраіль будзе працягваць рашуча дамагацца дасягнення мэт вайны супраць ХАМАСа і зробіць усё магчымае, каб як мага хутчэй вярнуць 133 закладнікаў з сектара Газы», – падкрэсліваецца ў заяве канцылярыі кіраўніка ўрада.