27 лiпеня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тэгеране пачалася паніка перад ударам адплаты Ізраіля

У Тэгеране пачалася паніка перад ударам адплаты Ізраіля

На запраўках - вялізныя чэргі.

У Тэгеране панічныя настроі праз абвастрэнне канфлікту з Ізраілем. На запраўках іранскай сталіцы і іншых буйных гарадоў вялізныя чэргі, паведамляе dialog.ua.

Уначы Іран разам з хаўруснікасмі нанёс масаваны дронава-ракетны ўдар па Ізраілю.

Прыхільнікі КСІР у Тэгеране і іншых буйных населеных пунктах вельмі радаваліся нападу і нават арганізавалі святочныя шэсці з песнямі і скокамі, выкрыкваючы лозунгі аб знішчэнні Ізраіля.

Большая частка іранскага грамадства, якая мае мазгі, кінулася на запраўкі павялічваць запасы паліва. У АЗС назапасіліся вялізныя чэргі.

А тым часам у Ізраілі пачалі рыхтаваць адказ Ірану на атаку. СМІ сцвярджаюць, што ўрад прыме пастанову наконт удару ўжо сёння, 14 красавіка.

Паводле звестак The New York Times, аперацыя адплаты Ізраіля будзе ажыццёўленая цягам 48 гадзін.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках