«Тысячы беларусаў змагаюцца супраць расейскага свету»
25- 14.04.2024, 16:14
- 10,196
![«Тысячы беларусаў змагаюцца супраць расейскага свету»](https://i.c97.org/ai/469513/aux-head-1653551507-20220526_pagonya_360.jpg)
Найлепшыя сыны нашай краіны стаяць плячом да пляча з украінскім народам.
14 красавіка 2014 г. в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў аб'явіў аб пачатку Антытэрарыстычнай Аперацыі, успамінае чытач сайта Charter97.org:
- Украіна паказала рашучасць не аддаваць Пуціну ні дзяржаўнасць, ні тэрыторыі. Украінскія сілы абароны пачалі планамерна чысціць Усход краіны ад заразы сепаратызму. Толькі ўмяшанне рэгулярнага войска РФ перашкодзіла канчаткова скончыць з язвай расейскага свету.
З першых месяцаў АТА найлепшыя сыны Беларусі ўсталі плячом да пляча з брацкім украінскім народам у барацьбе з рускай агрэсіяй. І зараз тысячы беларусаў змагаюцца супраць рускага свету ва Украіне «За Нашу і Вашу Свабоду»!