Reuters: Санкцыі зрабілі бескарыснымі танкеры РФ
10- 14.04.2024, 20:55
- 9,876
Расейскія танкеры не прымаюць у партах ва ўсім свеце.
Расея засталася без чатырох танкераў з нафтай праз санкцыі. У Суэцкім канале яшчэ з красавіка знаходзіцца судна Anthea, якое адгрузіла 200 тысяч метрычных тон нафты Urals у Лаконскай затоцы (Грэцыя).
Пра гэта паведамляе Reuters.
Другі танкер – Elsa, ён даставіў 100 тысяч тон мазуту з Пецярбурга і Усць-Лугі ў порт Каламута, але цяпер стаіць на якары ў Сінгапуры. Трэцім танкерам стаў Baxter, запоўнены нафтай пад завязку ў Наварасійску, першапачаткова ён накіроўваўся ў Індыю, але з 5 красавіка дрэйфуе ў Аравійскім моры. Чацвёртым ізгоем стаў Hebe: танкер атрымаў аналагічную колькасць мазуту (100 тысяч тон) у партах РФ.
У праваабарончай групе United Against Nuclear Iran ужо заявілі, што расейскія танкеры не прымаюць у партах ва ўсім свеце.