«24 гадзіны ад Менска да аэрапорта ў Варшаве»
11- 14.04.2024, 21:51
- 18,594
![«24 гадзіны ад Менска да аэрапорта ў Варшаве»](https://i.c97.org/ai/550411/aux-head-1685692009-20230602_granica_360.jpeg)
Беларусы начуюць у чэргах на мяжы з Польшчай.
У пунктах пропуску на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу ўдзень 14 красавіка ў чэргах прастойвае 325 легкавушак і 40 аўтобусаў. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Самая напружаная сітуацыя назіраецца на польскім кірунку. На 18.00 14 красавіка ў пункце пропуску «Брэст» стаяць 200 аўтамабіляў і 40 аўтобусаў. У чатах па перасячэнні мяжы пасажыры пішуць, што час чакання пераваліў за дзень. Адна з удзельніц перапіскі расказала, што выехала на аўтобусе з Менска 13 красавіка ў 13.30, а ў аэрапорт Шапэна ў Варшаве прыбыла толькі ў 13.40 14 красавіка, піша «Люстэрка».