Відавочныя паралелі
- Андрэй Саннікаў
- 15.04.2024, 17:57
- 17,604
Як свет расплачваецца за тое, што не падтрымаў рэвалюцыі ў Беларусі і Іране.
Усе разважныя людзі сёння з Ізраілем. Усе людзі добрай волі сёння перажываюць за Ізраіль і зычаць яму поўнай перамогі над нягоднікамі і забойцамі. Здольнасць Ізраіля супрацьстаяць смяротнаму злу здзіўляе.
Мацуйцеся, дарагія!
Ам Ісраэль хай!
Не магу не адзначыць відавочныя паралелі. У 2022 годзе свабодны свет не падтрымаў рэвалюцыю ў Іране - атрымалі масаваны ўдар Ірана па Ізраілю.
У 2020 годзе свабодны свет не падтрымаў смелую рэвалюцыю ў Беларусі - атрымалі поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну.
Буду казаць пра гэта ў сваіх выступах у ЗША.
Андрэй Саннікаў, «Фэйсбук»