27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У добрым месцы пад Менскам прадаецца ўтульнае лецішча

9
У добрым месцы пад Менскам прадаецца ўтульнае лецішча

Побач знаходзіцца некалькі вадаёмаў і лес для шпацыру.

Гэта новае, сімпатычнае і поўнасцю добраўпарадкаванае лецішча размешчанае недалёка ад Менска. Побач з ім знаходзіцца некалькі вадаёмаў і лес для шпацыру. У самім доме будучыя жыхары знойдуць усё неабходнае для камфортнага адпачынку. Цікава, што каштуе дом менш за аднапакаёвую кватэру ў сталіцы, піша realt.by.

Дом размешчаны ў садовым таварыстве «Рабінаўка» у Менскім раёне. Гэта — маляўнічы Мядзельскі кірунак, 23 кіламетры ад МКАД. Да садовага таварыства вядзе новая хуткасная траса. Апроч аўтамабіля, сюды можна дабрацца на грамадскім транспарце: аўтобусе ці маршрутцы.

Зборна-шчытавы дом з тэрасай быў узведзены ў 2023-м годзе. Лецішча ўцепленае абабітае дрэвам, тут устаноўлены шклопакеты - французскія вокны.

Агульная плошча дома складае 51 квадратны метр. Дом складаецца з кухні-гасцёўні і асобнай спачывальні.

Дом цалкам гатова для бесклапотнага баўлення часу за горадам. Тут ёсць электрычная пліта, кухонны гарнітур, выцяжка і лядоўня. У гасцёўні і спальні таксама ёсць неабходная мэбля.

Што да выгод, то на лецішчы ёсць вада (свідравіна 103 метры), каналізацыя (пераліўная з біялагічнай ачысткай) і электрычнасць. Ванны пакой цалкам абсталяваны - тут ёсць душавая кабіна і бойлер.

Сагрэцца ці дадаць прахалоды ў доме можна з дапамогай кандыцыянера. Ён кіруецца дыстанцыйна. Таксама на лецішчы ўстаноўленыя керамічныя энэргазберагальныя абагравальнікі з электроннымі тэрмарэгулятарамі.

Да дома прымыкае прасторная веранда плошчай 15 квадратных метраў.

Лецішча стаіць на пляцы 9,3 соткі. Пляц, абгароджаны плотам, знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Мяркуючы з фота, на тэрыторыі ёсць газон.

У аб'яве адзначаецца, што садовае таварыства «Рабінка» - перспектыўнае месца з сучаснай катэджнай забудовай. Усе праезды тут асветлены ліхтарамі, дарогі зімой чысцяцца.

Недалёка ад СТ знаходзіцца вадаём Селюты і рака Чарняўка - цудоўнае месца для адпачынку і рыбалкі. Таксама ў крокавай даступнасці - лес.

Кошт лецішча - 39,8 тысячы даляраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках