У Ізраілі гарэлку «Belarus» прызналі небяспечнай для здароўя
15- 16.04.2024, 9:01
- 11,886
Міністэрства аховы здароўя краіны расказала аб наступствах яе ўжывання.
Міністэрства аховы здароўя Ізраіля перасцерагае насельніцтва ад ужывання кантрафактнай алкагольнай прадукцыі. У паведамленні згаданыя: гарэлка "Belarus", гарэлка "Rabinoff" і спірт "96,6%", піша newsru.co.il.
“Прадукты не адпавядаюць стандарту, некаторыя з іх утрымліваюць анамальны адсотак метанолу, іншыя ўтрымоўваюць трэт-бутанол (трэт-бутылавы спірт, 2-метылпрапан-2-ол), які забаронена выкарыстоўваць у алкагольнай прадукцыі, бо ён можа выклікаць раздражненне скуры і вачэй”, - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.
“Ужыванне метанолу ў высокіх дозах можа выклікаць пабочныя эфекты, якія выяўляюцца ў слабасці, зблытанасці свядомасці, галаўных болях, ванітах, болях у жываце і курчах. Акрамя таго, ужыванне метанолу можа выклікаць слепату ў выніку пашкоджання глядзельнага нерва і нават смерць”, - папярэджвае Міністэрства аховы здароўя Ізраіля.
Гарэлка "Belarus" (1 л) была выраблена ізраільскай кампаніяй "Гадзі" (штрых-код 3313150 і 6784593379623). Аб небяспецы ўжывання гэтай гарэлкі Міністэрства аховы здароўя Ізраіля папярэджвала неаднаразова.
Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендуе не купляць спірт "96,6%". Дададзена ў чорны спіс гарэлка Rabinoff (1 л).