У Варшаве пройдзе вечарына салідарнасці з Анджэем Пачобутам
1- 16.04.2024, 10:36
- 1,174
Сёння - дзень нараджэння аднаго з лідараў польскай дыяспары ў Беларусі.
Сёння журналісту, аднаму з лідараў польскай дыяспары ў Беларусі Анджэю Пачобуту, спаўняецца 51 год. Свой дзень нараджэння ён сустракае за кратамі.
У варшаўскім “Усходнееўрапейскім доме” (Dom Wschodni) пройдзе вечарына салідарнасці з Анджэем Пачобутам.
Пра палітвязня раскажуць кіраўнік адной з рэдакцый радыё Wnet Павел Бабаловіч, актывістка Саюза палякаў у Беларусі Ірэна Бярнацкая, а таксама гарадзенскі музыка і журналіст Алесь Дзянісаў.
Мерапрыемства адбудзецца на адрасе pl. Konstytucji 6 (Dom Wschodni) а 18:00.