Расейцы параўналі Шайгу з Віні-Пыхам праз дзіўную заяву аб паветраным шары
5- 16.04.2024, 12:11
- 10,486
Ад сарказму не ўтрымаліся нават прыхільнікі пуцінскай вайны.
Расейскае мінабароны 16 красавіка заявіла, нібыта раніцай у аўторак «Кіеў спрабаваў учыніць тэрарыстычны напад» на Расею нейкім малапамерным паветраным шарам. З ягонага прапагандысцкага сцвярджэння, СПА знішчыла аб'ект над тэрыторыяй Курскай вобласці.
Убачыўшы такую інфармацыю, ад сарказму не ўтрымаліся нават самі прыхільнікі пуцінскай вайны супраць Украіны, піша «Обозреватель». Яны падкусілі абароннае ведамства РФ на чале з Сяргеем Шайгу, успомніўшы выдуманага персанажа Віні-Пыха і цытуючы радкі з верша пра камароў.
«Ужо ваюем супраць паветраных шарыкаў? «СВА» ідзе паводле плану…», «Хаха, выклікайце Віні-Пыха», «Пятачок, нясі стрэльбу!», «А за ім камарыкі на паветраным шарыку», «Хутка на паветраных змеях паляцяць», «Хутка ў бой пойдуць парапланы», «На чарзе камары-камікадзэ», - жартавалі расейцы.
Праўда, праз некаторы час каментары, у якіх яны нейкім чынам высмейвалі версію мінабароны аб нібы атацы, у расейскіх пабліках пачалі падчышчаць і выдаляць.
Следам за гэтым расейцы ўжо пісалі, маўляў, дарма ўсе смяюцца, таму што паветраныя шары - «годная замена БПЛА», яны «не адбіваюцца на радарах і могуць несці сур'ёзныя праблемы». Жыхары Белгарада ўвогуле сцвярджалі, што ўнутры такіх шароў схаваныя сотні дронаў, якія «хочуць іх абстраляць». У выніку шматлікія расейцы абурыліся, што зараз іх СПА давядзецца марнаваць дарагія ракеты на збіццё «капеечных, але небяспечных паветраных шароў».
«Паветраны шар цалкам сабе бюджэтны і даступны БПЛА. А калі яшчэ да яго зрабіць планёр на скідзе, то апроч неверагоднай далёкасці ён здабудзе яшчэ і дакладнасць. Паветраны шар можа пераадолець тысячы км», «Быццам і смешна, але шарык то каштуе капейкі, могуць запусціць 1000 шт., а паміж імі Storm Shadow», «…Не вельмі добрыя наступствы будуць», «А вось жыхары Белгарада так не думаюць, як вы. Гэта не паветраны шар, а зонд, усярэдзіне якога невялікія дроны. Нічога страшнага, праўда? - запэўнівалі некаторыя расейцы.
Акрамя гэтага, жыхары краіны-агрэсара прыплялі сюды «швэдска-амерыканскі аэрастат з найноўшай шпіёнскай апаратурай», які ў 2000-х нібыта прызямліўся ў Запаляр'і. А скончылася дыскусія тым, што расейцы завылі аб тым, як жадаюць «міру» - заклікалі дамаўляцца з Украінай, праўда, на ўмовах Крамля.