Улады надумалі ўзяцца за прыватныя стаматалогіі
7- 16.04.2024, 14:48
- 8,536
Падаткавікі прыйдуць з праверкамі.
Менскія падаткавікі правераць недзяржаўныя арганізацыі, якія выконваюць паслугі ў сферы стаматалогіі. Як паведамілі ў сталічнай ІМПЗ, "аператыўны аддзел пачаў папярэдні аналіз недзяржаўнага сектара гэтай сферы".
Вядзецца аналіз працы 387 ліцэнзіятаў. Паводле яго вынікаў будуць вызначаныя тыя арганізацыі, у дзейнасці якіх будуць выяўлены "негатыўныя адхіленні". Іх дзейнасць прааналізуюць паглыблена, а потым частка з іх будзе правераная ў рамках аператыўных мерапрыемстваў.